Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Як?

Міраслаў ГРЫКА

Чалавечы свет псуецца з самага пачатку, і хто ведае, ці ўжо не пачаў пагаршацца з моманту яго стварэння. Пастаянна псуюцца часы, людзі, ідэі. Горшае замяняе лепшае. Гэтаму працэсу, здаецца, няма канца. Неяк пачалося і ідзе далей. Горш таго, гэта закранае ўсе аспекты чалавечай дзейнасці. Ад палітыкі па норавы. Ад гутарковай мовы да культуры. Ад практычнага жыцця да духоўнага вымярэння. Магчыма, гэта таксама непасрэдна ўплывае на натуру чалавека. Таму што мы, як супольнасць, становімся ўсё больш магутнай цывілізацыяй, не значыць, што на індывідуальным узроўні не апускаемся ніжэй і ніжэй на эвалюцыйнай лесвіцы. Адным словам: дурнеем.

Ужо старажытныя грэкі выявілі, з некаторым здзіўленнем, што іх моцныя металічныя грошы бітыя ў срэбры і золаце таямнічым чынам знікаюць з абарачэння, і замяняе яго медная ліхая манета. Мы ведаем, як вельмі наракаў на гэта ў камедыі «Жабы» Арыстафан. Старажытным, аднак, не ўдалося абагульніць гэтага назірання, ані сфармуляваць правіла, якое ішло б за ім. Толькі пасля непазбежны працэс выпіхвання лепшых грошай горшымі абагульніў Капернік. Той жа Мікалай, які «спыніў Сонца і рушыў Зямлю». Сёння тую тэорыю, сфармуляваную ў працы «Rozprawa o urządzeniu monety» называецца правілам КапернікаГрэшэма. Тамаш Грэшэм, англійскі купец і аматарэканаміст, быў амаль аднагодкам Каперніка і паралельна, але незалежна ад яго, дайшоў да такога ж правіла, як больш вядомы калега. Вельмі спрошчана яно гучыць так: «Калі ў той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF