Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

БАС — жывы час беларушчыны

Міра ЛУКША

Першы БАС пачаў узнікаць 37 гадоў таму. А сёлета найстарэйшая беларуская незалежніцкая арганізацыя ў Польшчы — Беларускае аб’яднанне студэнтаў святкуе юбілей першага з’езду — аднаўленчы заснавальніцкі сход адбыўся 17 красавіка, яго рэгістрацыя наступіла ў лістападзе 1988 года, а першы з’езд адбыўся 17 снежня 1988 года. Але ўжо ў першай палове 1981 года група студэнтаў, этнічных беларусаў з Польшчы, вырашыла аб’яднаць намаганні для абароны сваіх правоў і захавання нацыянальнай тоеснасці. Успомніў 8 снежня 2018 года, на юбілеі пра пачаткі БАСу архівіст, гісторык, БАСяк Славамір Іванюк, які сцвердзіў на асабістым вопыце, што на аснове арганізацыі ўзніклі таксама беларускія сем’і. Актывізацыі асяроддзя беларускіх студэнтаў у Народнай Польшчы паспрыяла некалькі акалічнасцей, якія моцна звязаны былі з ажыўленнем польскага грамадства ў цэласці.

Успамінае Ян Гаворка: — Справа пачалася яшчэ ў 1980 годзе. Пытанне заснавання студэнцкай арганізацыі нараджалася даволі доўга ў асяроддзі студэнтаў у Варшаве. Толькі імпульсам да яе паўстання, прынамсі спробы ўзнікнення, было паўстанне «Салідарнасці». На базе гэтых перамен мы пабачылі, што можна штосьці зрабіць афіцыйна. Таму прынялі ўсякія меры, каб гэта паўстала. Але тры чалавекі ці адзін самі нічога не зробяць. Пастанова, што будзем штосьці рабіць, была прынята вялікай колькасцю студэнтаў. Першы нефармальны сход згуртаваў у Варшаве каля сотні студэнтаў. Паявіліся асобы, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF