Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Сям’ю беларусаў Лабасюкоў выратавала карова

Сяргей ЧЫГРЫН

Пагутарыць у Дзятлаве з Яўгенам Лабасюком не ўдалося. Ён хварэе пасля аперацыі, таму з ложка нават не падымаецца. Адведаць яго прыехала дачка з Калінінграда Ірына. Дзякуючы Ірыне я змог даведацца пра лёс сям’і Лабасюкоў з вёскі Лявіцкія Лапскага раёна Беластоцкага ваяводства, якія ў канцы лістапада 1944 года пакінулі бацькоўскія мясціны.

З родным кутком дзед і бабуля Ірыны Сцяпан і Кацярына Лабасюкі развітвацца не хацелі. Тым больш перажылі вайну, жыць і радавацца, як казалі ў іх вёсцы. Але спакойна жыць не давалі банды. Сцяпан Лабасюк у вёсцы быў даволі адукаваным чалавекам. Ён вазіў сакрэтную пошту. Таму бандыты ведалі такіх людзей і адразу іх наведвалі. Прыйшлі да Сцяпана і Кацярыны ў хату, дзе жылі не толькі яны, а цешча Сцяпана, Аляксандра Пятроўская і чацвёра дзяцей — тры сыны і дачка. Выгналі іх на двор, паставілі пад стваламі вінтовак і аўтаматаў каля плота, і пачалі рабаваць хату.

У сям’ і Лабасюкоў было некалькі кароў, адна рагуля была вельмі непаслухмяная: выбежыць з хлява і пайшла куды вочы глядзяць. Таму гаспадары павесілі ёй на шыю званочак, які звонка звінеў і гаспадары па ім вызначалі, дзе карова ходзіць і пасецца. Пакуль рабавалі бандыты хату, а беларусы чакалі, калі іх ля плота расстраляюць, здалёк пачуўся звон званочка. Бандыты спалохаліся, бо думалі, што на конях едуць вайскоўцы, хуценька сабраліся і ўцяклі. А праз некалькі хвілін на панадворак завітала іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF