Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

130ыя ўгодкі з дня нараджэння Лукі Дзекуця-Малея ў Брэсце

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Непрыкметна на Беласточчыне і ў Польшчы мінулі 130ыя ўгодкі з дня нараджэння (1 кастрычніка 1888 г.) Лукі Дзекуця-Малея, беларускага нацыянальнага і баптысцкага дзеяча. Праўда, у «ніўскай» рубрыцы «Падзеі і асобы БНР» юбілей быў адзначаны («Ніва» № 40 ад 7.10.2018 г.), але на грамадскім узроўні не — ні беларусамі, ні баптыстамі. Хаця на працягу апошніх 25 гадоў Л. Дзекуць-Малей стаў энцыклапедычнай асобай, але ж далей пра яго лёс не ўсё дакладна вядома. Нават яго блізкім. Жыццё яго было даволі складанае і шмат у ім загадак. Пачынаючы з сям’і — амаль нічога невядома пра яго бацькоў і радню. Нават да нядаўна былі сумненні наконт месца нараджэння — раз быў гэта Слонім, іншы раз — вёска Шастакі. Трэба мець надзею, што некалі знойдзецца метрыка яго нараджэння. Да нядаўна ў сям’і думалася, што ад нараджэння быў ён каталіцкага веравызнання, але знойдзеныя ў Брэсцкім архіве дакументы адназначна паказваюць на ранейшае праваслаўнае веравызнанне.

Думаю, неабыякавы таксама быў удзел Л. Дзекуця-Малея як камісара БНР у акрузе КрынкіЛунна ў арганізацыі беларускага школьніцтва на Беласточчыне ў 19181919 гг., у тым ліку ў Крынках. У 1999 г. Сцяпан Пекун з Брэста паказаў мне ўцалелыя цудам здымкі Л. Дзекуця-Малея, на адным з якіх групка 19 дзяцей з Л. Дзекуцем-Малеем і двума невядомымі асобамі пасярэдзіне і подпіс пад ім «Крынкі 1918 г.». Дзіўна, але пад публікацыяй гэтага здымка («Лукаш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF