Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Новая дарога

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У пачатку лістапада была часткова здадзена ў карыстанне абноўленая дарога з Беластока ў Супрасль. Было гэта не толькі абнаўленне старога насцілу, але таксама грунтоўная перабудова яе глыбіннага палатна і на некаторых адрэзках пракладка ад асноў зусім новай дарогі. Перабудавана было звыш сямі кіламетраў дасюлешняй дарогі і пракладзена каля двух з паловай кіламетра зусім новага дарожнага палатна — усяго амаль дзесяць кіламетраў.

З беластоцкай вуліцы Рагініса новы шлях пракладзены з размахам. Гэта па сутнасці экспрэсоўка. Аднак толькі ў межах вобрубу Навадворцаў, у межах Васількаўскай гміны. Дзве асобныя паласы, а кожная з двух паясоў руху, даведзены да расхадных дарог: налева ў бок недалёкай традыцыйнай вуліцоўкі Навадворцаў, направа ў бок недалёкіх Каракуляў і наўпрост у бок недалёкіх Агароднічак і далейшай Супраслі.

Перад Агароднічкамі дарога мінае вёску, значна суцішаючы аўтамабільную мітусню на вясковай вуліцы. А далей за Агароднічкамі такая навізна, якой на гэтай дарозе не было, але якая паступова ўводзіцца ў наш дарожны краявід. Гэта эстакада ў межах Ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы над рачулкай Пільніцай. Мабыць, глыбока думалі планіроўшчыкі новай дарогі, як перасекчы той ландшафтны парк.

Працы пачаліся пад восень мінулага года. У канцы снежня год таму ўжо былі выліты бетонныя падпоры пад эстакаду. З таго часу не заглядаў я туды; заглянуў нядаўна, у лістападзе, калі пайшла вестка, што па новай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF