Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Апокрыф пра святога Юрыя і гарадоцкую царкву

Віктар ШАЛКЕВІЧ

А як размяркоўваў Пан Бог усіх сваіх святых і праведнікаў, і рымскіх, і канстанцінопальскіх, на апякунчую дзейнасць, і прымацоўваў да парафіяў, да касцёлаў ды цэркваў, да прыдарожных каплічак, хатніх малельняў і часовенкаў, то ўсе святыя і праведнікі да аднаго акурат сабраліся, і рамеі візантыйскія, і рымляны італійскія, французы з гішпанамі ды луізітанцамі, жыдочкі з сірыйцамі тай элінамі, немцы з ірландцамі, і нашы, усходнікі, з Літвы і Русі, на чале з Еўфрасінняй з Полацку і малым Гаўрыілкам з Заблудава, паслухмяныя ды пакорлівыя, на час паставіліся, хоць мелася іх толькі колькісь асоб.

Аднаго Святога Юрыя паміж усімі сабранымі не было відно. Францішак Асізскі быў, Іааан Залатавусты быў, святы Валенты быў, дванаццаць апосталаў прыбыло, нягледзячы на далёкую небяспечную дарогу, Маці Божая была, нейкі малазнаёмы персідскі святы, Ануфрыкаралевіч, і той не паленаваўся дайсці, а Юрыя не было.

Зразумела, што Пан Бог, бачачы перад сабою такую дастойную горбу заслужаных і паважаных людзей, разумных ды інтэлігентных, айцоў і дактароў Сусветнага касцёла, не цягнуў з працэдурай, а адразу прыступіў да справы — браў за руку якогатакога Тамаша Аквінскага ці СымонаСлупніка, або Макарыя Александрыйскага, падводзіў да вялікае мапы, якая на сцяне ў ягоным кабінеце вісела, і ласкава прапаноўваў — а ці не захоча шаноўны Святы ўзяць на сябе шляхетную місію заапекавацца такім альбо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF