Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Грузія — мая любоў (частка 3)

Мікола ВАЎРАНЮК

Быў пачатак красавіка 2015 года. Мы збіраліся праехацца Грузінскай ваеннай дарогай, але ў гарах выпаў снег, спыняючы паток фураў прама на абочынах гэтай найважнейшай для Закаўказзя магістралі, якім не пад сілу было ўзабрацца на Крыжовы перавал (2400 метраў). Нават бачныя з Тбілісі не надта высокія вяршыні пабялелі.

— А якая ў вас тут у гарах зіма? — спытаў я маладую прадаўшчыцу ў невялікай тбіліскай краме.

— Праўду кажучы, не ведаю, бо я ў гарах ужо некалькі гадоў не была.

Як гэта, а Тбілісі што, даліна? Здзівіўся я моцна, але толькі ў думках, бо тут жа да мяне дайшло, што выказваючы гэта ўголас магу пакрыўдзіць дзяўчыну, для якой горы — суровыя скалы з паштовак, пастухі са статкамі авечак на высокіх лугах і забытыя Богам і людзьмі хацінкі ў далінах, да якіх больш за паўгода не можна дабрацца. А яна ж не проста гарадская, а жыхарка паўтарамільённай метраполіі. Пры чым гэта сталіца краіны з вельмі адрозненымі адзін ад аднаго рэгіёнамі. Ды і сам горад не маналіт. Tbilisi to Gruzja w miniaturze. Cała gruzińska pstrokacizna — Kachetia i Swanetia, chrześcijaństwo i islam, Zachód i Wschód, Europa i Azja — jest tu ściśnięta na paru kilometrach kwadratowych, ograniczonych zboczem Świętej Góry (Mta Cminda) i twierdzą Narikala na południu oraz wzgórzami dzielnic Kukia i Elia na północy (miasto ciągnie się jeszcze kilometrami, ale nowe osiedla — Wake czy Saburtalo, nie mówiąc o Warketili i Didi Digomi (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF