Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Шматкультурны Беласток — паміж уяўленнем і рэчаіснасцю

Уршуля ШУБЗДА

«Акрэсленне „шматкультурны” засланяе рэальны вобраз Беластока», — сказаў прафесар Андрэй Садоўскі (на здымку справа). На Універсітэце ў Беластоку 2930 лістапада прайшла навуковая канферэнцыя пад загалоўкам «Аблічча вялікага горада: установы, арганізацыі, працэсы». Сацыёлагі размаўлялі, між іншым, аб шматкультурнасці, лакальным патрыятызме, іншаземцах. На думку прафесара Андрэя Садоўскага, называючы горад шматкультурным, прысланяецца многа важных праблем з пункту гледжання дэмакратычнага грамадства. Вядомы сацыёлаг расказаў «Ніве» аб прычынах асіміляцыі беларусаў і сённяшні Беласток.

— Шматкультурнае аблічча Беластока — гэта толькі фасад?

— Я працую над тэрмінам «шматкультурнасць» на Падляшшы, даўняй Беласточчыне і гэтую тэрыторыю трактую як лабараторыю. Тут можна пазнаваць многа, а пазней на аснове гэтага размаўляць аб шматкультурнасці. Выкарыстоўванне тэрміна «шматкультурнасць» больш шкодзіць для Беластока, чым памагае. Таму, што калі скажам «шматкультурны», тады лічым, што справы этнічных адносін у нас вельмі добрыя, што ўсё ў парадку, што ў Беластоку цудоўнае суіснаванне народаў, этнічных груп, веравызнанняў, што можна нас ставіць у прыклад. Я не супраць Беластока. Як у кожным горадзе ў нас шмат праблем. Сцвярджэннем таго, што ён шматкультурны, прыкрываецца дамінацыя польскага народа. Устанаўліваюцца пэўныя межы дамінацыі, беларускасць і ўкраінскасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF