Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Абрад яднае!

Міра ЛУКША

Ужо 25 раз агляд «Беларускі абрад на сцэне», апошняе гадавое мерапрыемства Беларускага грамадскакультурнага таварыства збірае выканаўцаў і гледачоў з усёй Беласточчыны. Пакуль адбудзецца галоўнае мерапрыемства — сёлета ў Гайнаўцы, праводзяцца павятовыя агляды, але таксама і гмінныя. Я, ад чвэрці стагоддзя шчырая аматарка такіх мерапрыемстваў, з прыемнасцю аглядаю і чую пастаноўкі старых нашых аўтараў, як Ніна Цыванюк з Гарадка, і новыя, падрыхтаваныя і напісаныя маладзейшымі творцамі. А на сцэне паказваецца і новае пакаленне, аж да малечаў са сваімі бацькамі, як удзельнікі з Беларускага садка № 14 у Беластоку. Яны мелі дзве цудоўныя пастаноўкі, дзеля якой выдалі нават плакат — са здымкамі бацькоў і дзяцей. І пачынаецца завіруха — нават з мукой, калі пякуць каравай. Малым бываеш толькі раз, але і героі, і бацькі, і ўся зала, у якой на гэтыя мерапрыемствы прыбывае мноства «старых» заўзятараў такіх змаганняў — усе яны ў гэтае свята тэмпераментныя малойчыкі. Проста радасць свеціцца на тварах усіх. На дасціпныя тэксты са сцэны адгукаюцца гледачы, смяюцца, падтакваюць: «О, так то яно і было! О, даў жару! А мужык то стаіць у дзвярах, на вячоркі таксама прыбег! О, якая харошая маладая парачка! А каравай той такі рагаты ды цыцаты! Ну, так і ў нас казалі! О, гэтага дзядзьку мы ж ведаем! Гэта Латышонак, той высокі, а яго мама то з Лукі!». Аказваецца, сабраныя гледачы, якія, бывала, здаўна, яшчэ ад пачатку існавання таварыства, прыходзілі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF