Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Выбарчы марафон (8)

Яўген ВАПА

У гэтым нумары «Нівы» завершым нашу вандроўку па выніках самаўрадавых выбараў у Падляшскім ваяводстве. Засяродзімся на некаторых нашых гмінах, у якіх мелі месца найбольшыя неспадзяванкі і змены на пасадах войтаў. Трэба аднак сказаць, што ў многіх беларускіх гмінах улада крэпка дала адпор наступаючай канкурэнцыі. Вельмі цікавым было змаганне ў Гарадоцкай гміне, дзе дзейсны войт Веслаў Кулеша перамог вядомага журналіста Уладзіслава Праховіча лікам галасоў 1452 да 1026. Так здарылася, між іншым, і ў гмінах Крынкі, ДубічыЦаркоўныя, Нарва, Кляшчэлі, БельскПадляшскі, Чыжы, дзе дзейсныя войты маюць перад сабою пяць гадоў чарговага ўладарання. Затое сапраўдным вяртаннем на белым кані стаў выбар бургамістра Міхалова. На пост гаспадара Міхалоўскай гміны балатавалася ажно пяць кандыдатаў і ў першым туры пераможцам стаў Марк Назарка, які страціў пасаду бургамістра чатыры гады таму назад. Атрымаў ён 1909 галасоў, а другі кандыдат Лявон Баршчэўскі ўзяў 769 галасоў. Апошнія трох карысталіся яшчэ меншай падтрымкай выбаршчыкаў. А тыя, відаць, засумавалі па інвестыцыйным буме міхалоўскага шэйха, бо і такой мянушкай карыстаецца ён у народзе. Ці ў гміне надыходзяць ізноў часы неспадзяваных канфліктаў — пажывем, пабачым.

Зусім неспадзяваным і нечаканым стаў вынік выбараў у суседняй гміне Нараўка. Каб перад выбарамі сказаць, што прайграе там Мікалай Павільч, ніхто не даў бы веры такім прагнозам. Аднак такое здарылася. Малады кандыдат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF