Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Не пытайся, каму звоніць звон

Міраслаў ГРЫКА

Гэта не жартачкі, ані журналісцкая качка, не фельетоннае камедыянцтва, ані рэха шызафрэнічных фантазій... Гэта факт, які пацвярджаецца ўсімі сейсмалагічнымі цэнтрамі ў свеце! 11 лістапада (якраз у Польшчы мы перажывалі нацыянальны ўздым, завершаны ў Варшаве шматтысячным шэсцем, дзе разам ішлі неафашысты, нацыяналісты, левыя, камуністы, шараговыя грамадзяне і прэзідэнт Дзяржавы са світай), уздрыганулася планета Зямля, як звон. Прынамсі, так параўналі сейсмолагі. Гаворка ідзе пра глабальны землятрус, зарэгістраваны спецыялізаванымі датчыкамі па ўсім свеце. Не сумняваюся, што ў гэты дзень не бяздзейнічалі датчыкі таксама ў Польшчы. Што тычыцца пільнасці тых, якія ўстаноўлены далей на ўсход, да прыкладу, на тэрыторыі Расіі, я нічога не ведаю. Але яны, верагодна, будуць актываваны толькі тады, калі прэзідэнт Пуцін паставіць глабальнае паведамленне пра неабходнасць дружбы і братэрства паміж народамі Расіі і астатняга свету. Вядома, на расійскіх умовах. Сапраўды, гэта быў бы цуд! Сутрасенне касмічнага маштабу!.. Што тычыцца землятрусу ад 11 лістапада, на думку навукоўцаў, быў ён кур’ёзны. Калі ёсць землятрус, першая паяўляецца хваля высокай частоты. Затым ідзе другасная хваля, і толькі пасля ўзнікаюць павярхоўныя хвалі. На гэты раз аднак сейсмографы запісалі толькі трэцюю хвалю. І што дзіўна, гэта не была хваля, як звычайна, аднастайная, «стукаючая», але прыняла «музычную», гарманічную частату. Можна сказаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF