Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Навіны з саміту G20

Віктар САЗОНАЎ

Не, я асабіста на саміт дваццаці самых моцных эканомік планеты не патрапіў. Ні эканоміка маёй краіны, ні мая асабістая не далі мне аніводнага шанцу асвяціць гэтую падзею адтуль. Але парутройку кантрасных навін удалося ўбачыць і праз акіян.

Дык вось, у сталіцы Аргенціны БуэнасАйрэсе прайшоў доўгачаканы двухдзённы саміт лідараў краін G20. Там жа, за 33 км ад БуэнасАйрэса адбыўся землятрус. Але галоўнай інтрыгай першага дня стала тое, што прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп не паціснуў руку кіраўніку Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну. Гэта ў адрозненні ад землятрусу заўважылі абсалютна ўсе і адзначылі, што рукапаціскання не адбылося не толькі таму, што амерыканскага і расійскага лідараў паставілі так, што яны і не маглі дацягнуцца адзін да другога, а гэта іх наўмысна паставілі так таму, што яны і не збіраліся ручкацца.

Затое Уладзімір Пуцін з энтузіязмам паціснуў далонь спадчыннага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бін Салмана, якога нібыта таксама абмінуў прэзідэнт ЗША. Не вельмі рукапаціскальны на гэтым саміце аказаўся прынц для амерыканца з за таго, што высокапастаўленага госця з Саудаўскай Аравіі падазраюць ці то ў прамым, ці то ва ўскосным дачыненні да забойства свайго суайчынніка журналіста.

Што тычыцца няміласці да расійскага лідара, то прычына канфлікту ляжыць далёка ад журналістыкі. З журналістамі ў Расіі ўжо ўсё нармальна. З гэтым навялі поўны парадак, прыціснуўшы да ногця і журналістаў, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF