Ніва № 49 (3265), 9 cнежня 2018 г.

Вучні з роднай мовай

Аляксей МАРОЗ

ХІV Мастацкія сустрэчы школьнікаў 25 лістапада ўдала прайшлі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. У ходзе мерапрыемства запрэзентаваліся гайнаўскія дашкольнікі, вучні падставовых школ, гімназій і белліцэя. Паказалі яны свае мастацкія ўмеласці перад гайнавянамі, якія шчыльна запоўнілі кіназалу белмузея, а нават і калідор. Падчас сёлетніх сустрэч наймалодшыя ўдзельнікі запрэзентавалі народны абрад «Вячоркі» і прадстаўленне пра восень у мінулым. У ходзе мерапрыемства можна было пачуць многа беларускіх песень, паглядзець цікавыя інсцэніроўкі і народныя беларускія танцы.

Мерапрыемства вёў настаўнік беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя Ян Карчэўскі — галоўны арганізатар Мастацкіх сустрэч школьнікаў. Жартоўна заказваў ён паасобныя нумары і расказваў пра калектывы. Сярод публікі былі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, дырэктар Пачатковай школы № 4 у Гайнаўцы Бажэна Маркевіч, намесніца дырэктара Гайнаўскага белліцэя Ніна Лукасік і дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк. Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы разам з Аб’яднаннем «Наша школа», якое дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы, з’яўляюцца суарганізатарамі Мастацкіх сустрэч школьнікаў.

— Тут выступаюць гайнаўскія дашкольнікі і вучні пачатковых школ, белліцэя і белгімназіі ды вучні школы ў Белавежы. Дзеткі і моладзь глядзяць выступленні сяброў і таксама знаёмяцца з цікавымі прадстаўленнямі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF