Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Пайшла па святых месцах і аздаравела ч.ІІ

Ганны КАНДРАЦЮК

Дарогу ў Грушку ведае з часоў пасляваеннага дзяцінства. З Радзевіч дабіраліся з маці пешшу напрасткі. Навокал святога месца стаялі вазы, пры іх сяляне прадавалі яблыкі і грушы. Вера Кірылюк запамятала багаслужбы і настрой непрымушанай павагі. А пасля, вечарам, ладзілі танцы ў сяле. Тады яшчэ не прадчувала, што ў далёкай будучыні прыйдзецца ёй падымаць з заняпаду Грушку.

Адразу пасля выхаду са шпіталя пайшла чысціць могілкі ў Вярховічах.

— Людзі слухалі мяне, — кажа, — давяралі.

Пасля прыйшла чарга на Грушку. Пабудова царквы спынілася на вышыні вокнаў. На пляцы ляжала куча цэглы, якую безупынна раскрадалі. Не хапала грошай, каб раскруціць пабудову. Пасля Каляд жанчыны пайшлі са звяздой па вёсках. Людзі давалі грошы, але гэта была капля ў моры. Вера Мікалаеўна падумала, каб знайсці надзейнага спонсара. Спачатку пабаялася ісці да Віктара Аркадзіча. Адна жанчына з Бушміч папярэдзіла яе: — Ты лепш не ідзі да яго, бо ён выкідае людзей з кабінета!

— А якраз меў прыехаць да нас старшыня райвыканкама, — успамінае мая субяседніца. — Праўда, замест старшыні прыехаў яго намеснік. Я іду да яго і кажу: — Такое і такое дзела... дапамажыце прыхіліць к нам вніманіе Віктара Аркадзіча.

* * *

А мне вельмі хацелася схіліць увагу маёй гераіні да сямейных расказаў. У яе прыбранай хаце ўсю ўвагу займаюць партрэты мужчын. А найбольш — даваенны здымак бацькі. Гэты стройны, з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF