Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Крыху імперскага ландшафту

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Задумалася мне з’ездзіць у Войшкі ў дзень заступніка тамашняй царкоўкі, архангела Міхаіла — 21 лістапада. Сеў у аўтобус і паехаў.

Дарогу з Беластока ў Войшкі некаторыя вадзіцелі называюць „аўтастрадай”. Бо гэтая дарога надта нетыповая — з аднаго боку на ёй асфальтавы насціл, з другога — жвіровы. Вядома, лепш ехаць па асфальце, чым па жвіры, таму шафёры, якія едуць з Беластока, з’язджаюць на левы бок „аўтастрады” і едуць такім чынам пабрытанску. Але калі з супрацьлеглага напрамку едзе нейкая машына, тады яны праводзяць „brexit” і з’язджаюць на час мінання на правы бок дарогі; а пасля вяртаюцца ў „brinput”. Магчыма, што гэты 18кіламетровы асаблівы адрэзак дарогі чакае нейкая перастройка, бо стаіць там шмат паведамленняў пра будучы рамонт. Якою тая дарога будзе пасля — складана здагадацца; магчыма, што будзе надалей захаваны яе еўрабрытанскі выгляд як помнік асаблівай дарожнай архітэктуры...

Калі свята, тады выпадае заглянуць у мясцовы храм. Акурат правіўся акафіст, але ў царкоўцы было ўжо даволі цесна — народу было каля трохчатырох дзясяткаў. Каб не займаць месца, належнага мясцовым вернікам, падаўся я навонкі, а паколькі было даволі холадна, падаўся грэцца хадзьбою па вёсцы.

Войшкаўская царкоўка была ўзведзена ў 1865 годзе, як каплічка пад заступніцтвам архангела Міхаіла. Невыпадкова — грошы на яе пабудову ахвяраваў сам Міхаіл Мураўёў і гэта ў яго гонар была названа капліца. Пецярбургскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF