Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Гарадок: Cей, змагайся, кахай, гуляй і пішы!

Міра ЛУКША

Віктар Шалкевіч, акцёр і бард, які выступіў пасля цудоўнай сустрэчы ў Гарадоцкім цэнтры культуры на «вечары пісанай і спяванай паэзіі» 29 лістапада, зажартаваў: «і плаці». Выйшла якраз кніга «Словы з сэрца, з душы» аўтараў з Гарадоцкай зямлі, другая пасля «Пісанага жыццём», са шчырымі і простымі, моцнымі словамі. А і ён, Віктар, з суседняй Гарадзеншчыны, неўзабаве будзе мець сваю кнігу пра «Мястэчка Г.», у перакладзе на польскую мову. Але гэта будзе не пра Гарадок, з якім звязваюць яго сяброўства і ўспаміны (ён жа лаўрэат першага «Басовішча»), а пра Гродна. Вядома. Як вядомыя ягоныя песні, якія спяваліся ўсёй залай, як «Гарадоцкі раманс». Канцэрт Шалкевіча быў музычналітаратурны, з гумарам, жартам і дасціпнай прозай. А сярод аўтараў, чые словы змясціліся ў зборніку — ёсць таксама спевакі. Адны заселі за прыгожа драпіраваным сталом, пад асеннім краявідам Марысі Мялешка, як Янка Карповіч, пры непрысутных Галене Ляховіч, Марыі Врублеўскай (пры ёй нараджалася сёння новае пакаленне!), і з памяццю аб незабыўнай спявачцы і лідарцы культуры Ніне Цыванюк. «Апошняя вячэра» — з усмешкай спаглядалі гледачы, якія запоўнілі кіназалу (пасярод высіўся Дарак Жукоўскі, якога дарогі павялі былі ў сталіцу). Прыгожа бачылася тая магутная грамадка, якая намнога шырэйшая. Бо ёсць яшчэ творцы, што дзейнічаюць на ніве літаратуры і здароўя ў далёкім Лондане (Марта і Адам Сяменчыкі), хтосьці не даў рады прыбыць па прычыне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF