Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Грузія — мая любоў (частка 2)

Мікола ВАЎРАНЮК

Сабраліся аднойчы азербайджанцы, армяне і грузіны, маўляў, мы хоць і гордыя, але невялікія народы, мала значым у свеце, трэба нам аб’яднацца. Тады наша агульная вага значна вырасце, не толькі суседзі, але і імперыі нас запаважаць. Давайце пачнем з таго, што выберам супольную сталіцу цэлага Каўказа. Тут падымаюцца армяне і кажуць: а што тут выбіраць, калі ёсць такі прыгожы горад Ерэван? На гэта ўсхапіліся грузіны: какой Ерэван? Канэшно столицей будэт Тбилиси! І толькі азербайджанцы маўчаць. Ды што тут гаварыць, калі і так усё ясна — назавуць Баку. І як тады знайсці выхад з гэтага адвечнага каўказскага рознагалосся? А азеры падумалі, падумалі і заявілі: Тбілісі! Як Тбілісі? Чаму? — усхадзіліся армяне, — ладна, не хочаце падтрымліваць Ерэван, дык у вас жа ёсць свая сталіца, чаму вы яе не прапануеце? Усё проста — адказалі азеры. — Калі сталіцай Каўказа стане Тбілісі, усе армяне лопнуць ад зайздрасці, усе грузіны ад гонару. Застанемся адны мы.

Гэты анекдот, з аднаго боку, іграе на стэрэатыпах, з другога — паказвае няпростыя міжнацыянальныя адносіны на Каўказе, але таксама схільнасць да аўтаіроніі тамтэйшых жыхароў. Расказваў нам яго Малхаз Чэмія, які сам сабою ўвасабляе ўсю складанасць і ўвесь каларыт Тбілісі. Сам ён па паходжанні мінгрэл, што можна пазнаць па прозвішчы (так сама як Гамсахурдзія ці Берыя), але родную зямлю на ўзбярэжжы Чорнага мора пакінуў ужо яго бацька, а мо і дзед, а Малхаз нарадзіўся і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF