Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

ХХV Беларускі абрад на сцэне

Аляксей МАРОЗ

Цэнтральны этап ХХV Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне», які прайшоў 18 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры, быў падвядзеннем вынікаў раённых прэзентацый абрадавых калектываў, што адбыліся раней у БельскуПадляшскім, ДубічахЦаркоўных і два разы ў Беластоку. У Гайнаўцы паакцёрску выступілі ўдзельнікі ранейшых прэзентацый і ўмела паказалі вясковае жыццё ў мінулым, якое было ў многіх выпадках складаным і цяжкім, але адначасна радасным моладзі і неаднакратна людзям сталага ўзросту, якія побач з цяжкай працай умелі радасна праводзіць час. У гэтым годзе большасць выступаючых саставілі дзеткі і школьная моладзь, якія падчас рэпетыцый і прэзентуючы на сцэне беларускія абрады, а ў тым ліку колішнія танцы і песні, вучыліся на практыцы традыцыям сваіх дзядуляў і бабуль. Сярод публікі ў Гайнаўцы было многа маладых бацькоў, дзеткі якіх выступалі на сцэне. У дом культуры завіталі таксама сябры вучняў, якія прэзентавалі абрады.

Фінальны агляд ХХV Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» адкрылі дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч і віцэстаршыня БГКТ Васіль Сегень. На цэнтральнае мерапрыемства прыбылі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і старшыня БГКТ Ян Сычэўскі. БГКТ з’яўляецца галоўным арганізатарам прэзентацый, а ў Гайнаўцы ладзіла іх у супрацы з ГДК.

— Прэзентацыі абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» гэта мерапрыемства ў гонар нашых продкаў, прысвечанае нашым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF