Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Страцілі нашага правадніка

Уршуля ШУБЗДА

— Я нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і, але пазнаў праваслаўе праз айца Гаўрыіла. Каб не ён, я быў бы як той чарвяк на зямлі, — сказаў у час пахавання адзін з вернікаў. — Можна сказаць, што дзякуючы яму я стаў праваслаўным чалавекам.

Сотні вернікаў Праваслаўнай царквы і многа іншых людзей прыбылі 25 лістапада ў скіт святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках, каб развітацца з заснавальнікам і гаспадаром скіта архімандрытам Гаўрыілам. Айцец Гаўрыіл кіраваў адзінай праваслаўнай пустэльняй у пасляваеннай Польшчы ў Адрынках на Нарве. Комплекс размешчаны на цяжкадаступным, балоцістым урочышчы Кудак. Нягледзячы на гэта, месца прыцягвала паломнікаў з усяго свету. І не толькі праваслаўных, але таксама католікаў, і ўсіх, якія шукалі цішыні і адпачынку, а нярэдка апошняга паратунку ў цяжкіх хвілінах.

— Ён быў не толькі духоўным пастырам, але таксама сябрам, які ўсім дапамагаў, — сказаў праф. Антон Мірановіч. — Безумоўна, у жыцці кожнага з нас ёсць такія дні, калі патрабуем духоўнай дапамогі. На айца Гаўрыіла заўсёды можна было разлічваць.

Жалобнае набажэнства служыла трох праваслаўных епіскапаў: бельскі архіепіскап Рыгор, сямятыцкі епіскап Варсонофій і супрасльскі епіскап Андрэй. Менавіта пачаткі духоўнай дарогі айца Гаўрыіла былі звязаны з Манастыром Дабравешчання Божай Маці ў Супраслі.

— Айцец Гаўрыіл быў чалавекам добразычлівым, адкрытым і прыязным людзям. Да кожнага, незалежна ад таго, у які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF