Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Вечная памяць Архімандрыту!

Яўген ВАПА

Чорны лістапад прыносіць чарговыя благія навіны. Вечарам 22 лістапада па ўсёй Беласточчыне і Польшчы маланкава праляцела сумная навіна пра заўчасную смерць на пяцідзесяці шостым годзе жыцця айца архімандрыта Гаўрыіла, заснавальніка скіта святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх ва ўрочышчы Кудак побач вёскі Адрынкі. Будучы архімандрыт, у свецкім жыцці Юры Гіба, нарадзіўся 24 ліпеня 1962 года ў Саколцы, а яго роднай вёскай з’яўляецца Вярхлессе Шудзялаўскай гміны. Беларуская мова вёскі была яму натуральнай і незабыўнай на ўсё жыццё. Таму пакойны не меў аніякіх клопатаў са сваёй беларускай нацыянальнасцю, а наадварот, публічна і адкрыта ганарыўся ёю і заклікаў вернікаў не адракацца ад сваёй беларушчыны. Памятаю як некалькі гадоў таму ў час навагодняга канцэрта пажаданняў пазваніў ён на Радыё Рацыя і асабіста павіншаваў усіх слухачоў на сваёй роднай мове. Ён проста любіў людзей, радаваўся і смуткаваў разам з імі. Штогод у час журналісцкіх Сустрэч «Зоркі» Ганна Кандрацюк абавязкова арганізавала маладым людзям экскурсію ў скіт айца Гаўрыіла, каб паказаць ім месца і асобу вельмі важную ў духоўным і арганізацыйным жыцці Праваслаўнай царквы не толькі ў Польшчы. Ведаю таксама колькі маіх сяброў у размовах і малітвах у ягоным скіце адшукала супакой, суцішэнне і вяртанне да хрысціянскіх каштоўнасцей. Многія знайшлі паратунак ад хвароб цела і душы ў ягоных лекавых зёлках. Фільм Юрыя Каліны «Архімандрыт» ад 2012 года паказвае нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF