Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Вочы, рукі і языкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачну з цытаты: „Міністэрства замежных спраў Беларусі не валодае інфармацыяй пра здзяйсненне ўладамі рэпрэсіўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыі” — так, не міргнуўшы вокам, заявіў прэссакратар МЗС Анатоль Глаз 23 лістапада на міжнароднай канферэнцыі „Мінскі форум”. Маўляў, гэтыя пытанні да праваахоўных органаў, а я не ведаю, ці ёсць нейкія рэпрэсіі ўвогуле. Гэтыя Глазы ўжо навучыліся ілгаць прафесійна і не адводзіць вачэй. Людзі на пасадах менш значных, асабліва ў рэгіёнах, яшчэ сарамліва апускаюць вочы, калі ўдзельнічаюць у незаконным пераследзе актыўных суграмадзян. Аднак, вочы адводзяць, а рукі і языкі ганебную справу паслухмяна выконваюць. Сочаць за грамадскімі актывістамі, робяць правакацыі, беспадстаўна затрымліваюць на роўным месцы, складаюць фальшывыя пратаколы, ілжэсведчаць у судзе, абвяшчаюць карныя пастановы. Тысячы чыноўнікаў, тысячы сілавікоў, соткі судовых і пракурорскіх работнікаў уцягнутыя ў сістэмны пераслед іншадумцаў, тых, хто хоць на крок пасмеў адхіліцца ад генеральнай, „адзіна правільнай” лініі дзяржаўнай ідэалогіі. Гэтая ідэалогія спрэс замешана на хлусні, падмане і фальсіфікацыях. І адзіныя спосабы яе ўкаранення — гэта прымус, гвалт і рэпрэсіі. Формула простая — міліцыя і іншыя сілавікі затрымліваюць ці фіксуюць людзей, пасля складаюць пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. Ну а далей абавязкова карныя суды.

Давялося апошнімі тыднямі пабываць у такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF