Ніва № 48 (3264), 2 cнежня 2018 г.

Новыя ўлады Гайнаўскага павета

Аляксей МАРОЗ

У час апошніх самаўрадавых выбараў у Раду Гайнаўскага павета з 17 чалавек найбольш радных увёў Выбарчы камітэт выбаршчыкаў «Самаўрадавае паразуменне рэгіёна Белавежскай пушчы» — шэсць асоб, які быў створаны на падставе заснаванага ў 2014 годзе Выбарчага камітэта «Самаўрадавае паразуменне Гайнаўская зямля». Пяць асоб стала павятовымі раднымі ад Выбарчага камітэта Польскай сялянскай партыі (PSL/ПСЛ). Гэтыя абодва камітэты паразумеліся ў справе выбару павятовых улад. Падчас першай сесіі Рады Гайнаўскага павета, якая адбылася 20 лістапада, старастам Гайнаўскага павета на пяцігадовы тэрмін быў выбраны радны ад ВКВ «Самаўрадавае паразуменне рэгіёна Белавежскай пушчы» Андрэй Скепка, які з 2010 года быў віцэстарастам павета, а з 2014 года — віцэбургамістрам Гайнаўкі. Віцэстарастам была абрана прадстаўніца Выбарчага камітэта ПСЛ Іаанна Койла, якая ў папярэднім скліканні была павятовай раднай. Старшынёй Рады Гайнаўскага павета быў выбраны радны ВК «Самаўрадавае паразуменне рэгіёна Белавежскай пушчы» Яўген Сачко, шматгадовы дырэктар Гайнаўскага белліцэя, а зараз яго настаўнік. Віцэстаршынямі Рады павета былі абраны радны ад Выбарчага камітэта ПСЛ Пётр Філіманюк і радны ад ВКВ «Самаўрадавае паразуменне рэгіёна Белавежскай пушчы» Ян Корч. У склад управы Гайнаўскага павета апрача старасты і яго намесніцы былі выбраны яшчэ павятовая радная ад ВКВ «Самаўрадавае паразуменне рэгіёна Белавежскай пушчы» Вольга Рыгаровіч і двух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF