Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Пайшла па святых месцах і аздаравела

Ганна КАНДРАЦЮК

Вера Кірылюк верыць, што Божая Маці паставіла яе на ногі. Яе прызнанне пачую пад святым дрэвам у Грушцы. Тут вяртаецца духовая раўнавага, адплываюць боль і страх перад інваліднасцю, які налёг на душу пасля дарожнай катастрофы.

— Я прабачыла таму чалавеку, не судзілася, не дабівалася грошай, — кажа. — Ён жа не хацеў такога...

Тады, пасля выхаду з бальніцы, ахвяравалася хадзіць па святых месцах. Цешыў яе кожны крок, кожная дэталь, што прыводзілі да аздараўлення. Кожны дзень перад сном малілася Богу і Божай Маці, каб дазволілі ёй устаць раніцай і рабіць справу. Праўда, калі пайшла за голасам сэрца, не ведала, што будуць клеймаваць і вінаваціць яе ў недарэчных правінах. Але для жанчыны, якая выйшла з чорнай немачы, не было калі глядзець на зачэпкі і плёткі. Місія, перад якой сама сябе паставіла, патрабавала рашучасці, сілы і шчасця.

Кінуць усё, заплюшчыць вочы на патрэбы людзей — такога не магла дапусціць. У вачах мроілася тая немач і параліч, якіх перамагла, дзякуючы святой прысязе.

* * *

У дарожную катастрофу патрапіла 29 сакавіка 2006 года. Сем гадоў раней, пасля 42 гадоў працоўнага стажу, пайшла на пенсію. Не хацела сядзець у хаце. Любіла працу ў лабараторыі, дзе вызначала якасць малака. У той дзень, калі здарылася катастрофа, спяшала яшчэ ў Радзевічы. Яе маці даходзіла да здароўя ў шпіталі. Праз некалькі дзён лекары абяцалі выпісаць дамоў.

— І я хацела прыбраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF