Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Згадка пра Антанюкоў і Красоўскіх

Сяргей ЧЫГРЫН

Зноў еду ў Дзятлава, зноў шукаю сляды беларусаўрэпатрыянтаў з Беласточчыны. Многіх ужо няма ў жывых, але жывуць іх дзеці, унукі, праўнукі.

У самым вялікім шматпавярховым доме, які дзятлаўчане жартам называюць „тытанікам”, жыве Іван Антанюк з жонкай. Бацькі Івана Антанюка родам з Беласточчыны з Сакольскага павета. Назвы вёскі Іван не памятае. Пасля вайны, па словах Івана, яго бацька Уладзімір Антанюк і маці Філімера Кастусік, заехалі ажно ў Цюмень. Бацька быў праваслаўны, а маці — каталічка. Брат маці застаўся ў Цюмені, а бацька прыехаў на Дзятлаўшчыну, бо тут шмат жыло перасяленцаў з Беласточчыны.

Калі Антанюкі прыехалі на Дзятлаўшчыну, то спыніліся ў вёсцы Цяцейкі. Гэта 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня, куды прыязджалі з Беластоцкай зямлі многія беларусы. У Цяцейках Уладзімір Антанюк пачаў працаваць брыгадзірам.

На Дзятлаўшчыне ў сям’і Антанюкоў нарадзіўся яшчэ адзін сын Аляксандр. Ён з сям’ёй жыве ў вёсцы Дварэц на Дзятлаўшчыне. Але браты між сабой не размаўляюць. Спадзяюся ў бліжэйшы час сустрэцца і з Аляксандрам Антанюком. Магчыма ў яго хатнім архіве зберагаюцца бацькавы беластоцкія дакументы і фотаздымкі.

Іван Антанюк паказаў мне толькі бацькаў адзін фотаздымак. Я перафатаграфаваў гэты здымак і зрабіў фота Івана Антанюка са здымкам яго бацькі ў руцэ.

2.

Уладзіміра Красоўскага застаць у выхадны дзень дома не ўдалося, бо выхадныя ён любіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF