Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Пра пасляваеннае жыццё Лукаша ДзекуцьМалея ў Польшчы (невядомы беластоцкі перыяд) (ч.ІІ)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Сярод дакументаў Міністэрства публічнай бяспекі знаходзіцца ўручную пісаны рапарт „o zatwierdzeniu kandydata na werbunek”55. Завербаваны бяспекай меўся быць Л. Дзекуць-Малей. Дзеля гэтага гадамі збіраліся на яго кампраметуючыя матэрыялы, у якіх даказвалася яго супрацоўніцтва з немцамі яшчэ перад Другой сусветнай вайной і кіраўніцтва «фашысцкай» арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў (ОУН) у акрузе Брэста. У сувязі з тым, што ён быў павязаны з галоўным актывам баптысцкага руху ў Польшчы, сярод якога бяспека не мела вартаснай агентуры, вырашыла яго зацвердзіць на кандыдата. Дзеля гэтага, каб яго завербаваць, было вырашана назіраць за ім, сабраць здымкі, падчас размовы з ім дамагчыся яго прызнання да фашысцкай дзейнасці яшчэ ў міжваенны перыяд і падчас нямецкай акупацыі, загадаць напісаць жыццяпіс. Прадбачваючы, што не напіша ў ім праўды, прапанавалася шахаваць яго, даказваючы на аснове сабраных кампраметуючых матэрыялаў яго варожую і няшчырую пазіцыю ў адносінах да органаў бяспекі: «W wypadku, gdyby kandydat nie przyznawał się do wrogiej roboty, a starał się ujmować swoją działalność w czysto religijne formy, nadmienić mu, że nie jesteśmy ze względu na jego wiek zainteresowani w unieszkodliwieniu go, ale warunkiem podstawowym jest jego szczere przyznanie się do wszystkiego i ujawnienie wszystkich osób, które w przeszłości i obecnie prowadzą wrogą (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF