Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

«Калі што, мы — на сувязі!» — Слава

Міра ЛУКША

Трыццатага кастрычніка пісаў яму ў інтэрнэце калега, з якім рабілі супольны праект. І першага лістапада таксама. Уладзіслаў Ахроменка, які заўсёды маланкава адказваў на лісты, маўчаў. Ад 29 кастрычніка супрацоўнік Радыё Рацыя маўчаў. Пасля шырокага інфаркту, які ахапіў яго ў Беластоку, рэанімавалі гадзіну а пасля паклалі яго на рэанімацыю. Слава, родам з Гомеля, беларус, чакаў прыезду сваёй жонкі Вольгі і дачкі Лізы з Украіны. З Украіны, дзе жыў з сям’ёй, за якую ваяваў. У Беластоку, дзе хацеў застацца на яшчэ адзін дзень. Застаўся на адзінаццаць, аж да 9 лістапада, калі згас, усё сніўшы сны аб Беларусі, і аж да 15 лістапада, калі развіталіся з ім сябры. Паміналі яго тут як яму спадабалася б, «палюдску», шчыра, у гасцях. Ён так любіў. А пасля паехаў у Мінск, у суправаджэнні рацыйных пазыўных, у мінскі чырвоны касцёл, пасля на Заходнія Могілкі, дзе выбраў месца на свой спачын — каля роднай бабулі Марыі Сазонтаўны.

Слоў не хапае, пісаў ягоны сябра, ілюстратар «Зданяў і пачвараў Беларусі» Уладзімір Сцепаненка. Гэта па малюнках Уладзіміра Сцяпана разгадалі, хто аўтар гэтай першай яго кнігі — той Францішак Хлус, што разам з Марцінам Юрам (Максімам Клімковічам), сваім кумам, напісалі гэту сваю першую супольную кнігу. Распазнаў сябе тамака свежы прэзідэнт Беларусі, які парваўся на белчырвонабелы сцяг і свабоду. І пачалі ганяцца за піяністам і журналістам, па ўсім былым «саўку», ад Крыма (дзе жыве яго першы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF