Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Быў вялікі збыт на кафлю

Міхал МІНЦЭВІЧ

Ян САКАЛОЎСКІ з Кашалёў у Арлянскай гміне, чалавек пагодлівы і мілы, амаль паўвека прапрацаваў у кафлярні на кіраўнічай пасадзе. Гутарым пра ягонае жыццё.

— Як Вы запамяталі сваё дзяцінства?

— Нарадзіўся я ў 1932 годзе ў Кашалях, у небагатай сям’і. Дзяцінства таксама правёў у Кашалях, са сваімі равеснікамі; было яно беднае, але вясёлае. Дома было нас сем асоб, бацькі, бабуля. Нас, дзяцей, было чацвёра, два старэйшыя браты і малодшая сястра, а ў вёсцы, у маёй кампаніі, шаснаццацёра, з 19301932 гадоў. Гэта была наша зладжаная кампанія.

— Чым гулялі?

— Мяча не было, але гульні былі, напрыклад, у лапту гулялі, хаця цяжка было купіць той патрэбны мячык; гэта была праблема. Гулялі таксама ў г.зв. клёцкі — стаўлялі драўлянае палена, каля васьмі сантыметраў у дыяметры і каля трыццаці сантыметраў вышыні, і кіямі збівалі яго з адлегласці каля дзесяці метраў. Мы, хлопцы, гулялі таксама ў дзяўчынскія гульні — у класы. А пазней, ужо пасля акупацыі, то сталі гуляць і ў валейбол. Пляцоўку для гэтага мелі каля могілак.

— Ці Вы запамяталі вялікі пажар Орлі 18 мая 1938 года?

— Запамятаў. Выйшаў за клуню і ўбачыў дым, прыбег у хату і паведаміў. Там, на месцы, не быў, — прызнаецца, а ў размову ўключаецца жонка Валянціна: — Я мела адзін год, калі наша хата ў Орлі гарэла; жылі мы, дзе Ян Война, па вуліцы Бельскай, хата была з дзвюх палавін.

— Ці ў тадышні час, пры санацыі, дзеці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF