Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

У Барысаўцы многа робіцца

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна Аб’яднанне сімпатыкаў вёскі Барысаўка за сваю актыўнасць заняло першае месца ў Падляшскім ваяводстве ў чацвёртым выпуску Алімпіяды вясковай актыўнасці. У мінулым годзе аб’яднанне арганізавала тэматычнае сяло «Барысаўка — драўляная вёска» і стала прымаць арганізаваныя групы дашкольнікаў, вучняў і дарослых асоб, знаёмячы іх з козырамі свайго сяла падчас экскурсій па вёсцы і майстаркласаў у «Двары Мацеюка» і ў святліцы. З лета гэтага года члены аб’яднання, астатнія вяскоўцы і дзеткі рыхтуюцца паказаць пастаноўку «Казкі соўкі з Барысоўкі» і выконвалі рэквізіты да яе сцэнаграфічнага афармлення. Аб’яднанне арганізавала жыхарам свайго сяла вячоркі ў святліцы. У супрацы з уладамі Гайнаўскай гміны арганізавала іншыя мерапрыемствы. Вечарам 9 лістапада жыхары Барысаўкі і суседніх вёсак сабраліся ў вясковай святліцы, каб паслухаць даўніх песень у выкананні дуэта калектыву «Падляшанкі» і паспрабаваць іх спяваць. Калі падчас вячорак «Капэла Батарэя» пачала іграць на народных інструментах музыку з мінулага, ахвотныя пачалі танцаваць.

— У мінулым не было тэлевізараў, тэлефонаў, інтэрнэту, а тым болей усялякіх сацыяльных сетак, па якіх кантактуюцца паміж сабой маладыя і нават старэйшыя асобы. Раней месцамі для непасрэдных кантактаў вяскоўцаў былі лавачкі. На іх ад вясны да восені адбываўся абмен усялякай інфармацыяй. Асобы, якія спатыкаліся на лаўках, прэзентавалі там нашу культуру — спявалі песні і нават танцавалі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF