Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Выбарчы марафон (7)

Яўген ВАПА

У папярэднім нумары «Нівы» з аглядам выбарчых вынікаў не даехалі мы ў Гайнаўскі павет. Цяпер прыглянемся дакладна, што адбылося ў выбарчым плане ў павеце, на тэрыторыі якога беларусы не з’яўляюцца нацыянальнай меншасцю. Затое зараз у грамадскапалітычным плане знаходзяцца яны на этапе непрысутнага выяўлення. Час Беларускага выбарчага камітэта ў арганізаванай форме застаецца ўжо толькі гістарычным успамінам. На жаль, выявілася гэта зараз і ў самім старце на пасаду бургамістра горада Гайнаўкі, дзе кандыдатамі сталі толькі прадстаўнікі польскай нацыянальнасці. А ўспамінам застаецца кіраванне горадам Анатоля Ахрыцюка — поўнасцю свядомага беларуса, абітурыента Гайнаўскага белліцэя.

Сёлета ў гонках за фатэль бургамістра стартанула трое кандыдатаў. Пераможцам ужо ў першым туры з вялікім адрывам стаў дасюлешні бургамістр Ежы Сірак з 5785 галасамі (67,33%). Прадстаўляў ён ідучы па ўладу ў горадзе і павеце выбарчы камітэт пад назвай «Самаўрадавае паразуменне рэгіёна Белавежскай пушчы». На другім месцы апынулася прадстаўніца Грамадзянскай кааліцыі Ядвіга Дамброўская з 1510 галасамі (17,57%), а на трэцім месцы — Ян Багінскі з ПіС, 1297 галасоў (15,10%). Пяцігадовы тэрмін старогановага бургамістра на думку многіх малодшых жыхароў горада не прынясе аніякіх зрухаў у эканамічным імпульсе, а будзе толькі адміністраваннем ва ўмовах павольнага адмірання гэтага пушчанскага горада. З кіраваннем не будзе аніякіх праблем па той прычыне, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF