Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Віры і віркі

Міраслаў ГРЫКА

Здзівіла мяне калісьці выказванне былога вязня нацысцкага лагера смерці, які прызнаўся, што за некалькі дзён да вызвалення, пасля чатырох гадоў поўнага прыніжэння, збівання і голаду ў цяні густога дыму комінаў крэматорыя, больш палохала яго думка аб будучым жыцці на «свабодзе», чым наступны адбор да газу. Ён патлумачыў гэта тым, што з цягам часу навучыўся заставацца ў надзвычай складаных умовах, асімілявацца ў іх правільнасцях, але каб выжыць, ён павінен быў забыцца на «нармальнае» жыццё з яго сацыяльным ладам, правамі чалавека і філасофіяй справядлівасці. У адваротным выпадку ашалеў бы або пакончыў з сабой.

Ніхто не любіць змен якія б яны не былі. Мне асабіста не падабаецца нават «добрая змена» ПіС, хоць «добрая» яна ў назве. Аднак гэта нядобрая змена, што відаць і чуваць. Таму ў мяне няма сумневаў, што гэта толькі часовы і мясцовы разлад, такі польскі разлад. Аднак балючы, і думаю, што не толькі для мяне. Не кажучы ўжо пра тое, што кожнае новае, невядомае разбурае ўсталяваны ў розумах людзей існуючы стан, інакш вядомы як статускво. Ён характарызуецца прычыннавыніковай паўтаральнасцю і звязаны з гэтым канкрэтны лад. І нават калі б ён быў цалкам разбуральным, чалавек у рэшце рэшт прыстасоўваецца да яго ўтоеных рытмаў, адчуваючы магчымыя небяспекі, зводзіць іх да мінімуму або прадбачальна яго пазбягае. Нават прывыкае жыць у хаосе. Справа ў тым, каб не прывыкаць...

Статускво — любое статускво — толькі часова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF