Ніва № 47 (3263), 25 лістапада 2018 г.

Грузія — мая любоў

Мікола ВАЎРАНЮК

"Gruzini traktują gości jak dzieci". Wojciech Górecki, Toast za przodków

— Мікола, калі толькі прыземліцеся ў Кутаісі, папрасі тэлефон у любога грузіна і звані.

— Малхаз, гэта будзе ў чатыры раніцы. Лепш я патэлефаную табе ўжо з Тбілісі.

— Не, звані раней, з дарогі.

У дарозе, аднак, нам было не да тэлефонаў. Хто хоць раз ехаў у грузінскай маршрутцы, той мяне зразумее. Хто не ехаў, хай сабе ўявіць пакручастую дарогу і шафёра, які павароты бярэ на поўнай хуткасці, абганяе машыны, дзе яму падабаецца, пры гэтым падпальвае цыгарэту, трубіць на іншых кіроўцаў і голасна слухае музыку. Калі ўжо прывыклі да гэтай экстравагантнасці, а на двары развіднела, сталі захапляцца краявідамі. А то серпанцінамі Сурамскага перавалу, а то раскінутымі ў зялёных далінах царкоўкамі і дамамі з верандамі, а то белымі ад снегу вяршынямі высокага Каўказа. І дарога з Кутаісі ў Тбілісі праляцела імгненна. У гатэль дабраліся каля дзясятай і ўжо на парозе пачулі, што званіў ваш друг і прасіў неадкладна з ім кантактавацца.

З Малхазам Чэміяй я бачыўся адзін раз і то ўсяго якіх гадзінудзве. Прычым ад тае сустрэчы прайшло больш за дзесяць гадоў. У пачатку стагоддзя Малхаз быў у саставе праваабарончай экспедыцыі, якая даследавала беларускапольскае памежжа на прадмет магчымых канфліктаў. Сам ён па адукацыі фізік, па захапленні альпініст, а па неабходнасці салдат, які ваяваў за незалежнасць Грузіі. А потым стаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF