Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Люба Хмара з Занавінаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Ведаю я ваш Вэрсток, — кажа Люба Хмара, — ведаю Гайнаўку, Арэшкава. Там радня, сваякі. Там моладасць, пратаптаныя сцежкі...

Для Любы свет пушчанскіх людзей, хоць перасечаны кардонам, далей суцэльны. Яна ведае ўсё, што зараз дзеецца на хутары Гурыноўшчына ў Дубіцкай гміне. Калі ў час нашай размовы ёй пазвоніць сваячка з той Гурыноўшчыны, Люба адкажа на сваяцкаплемянной ноце:

— У мэнэ людэ од Вэрстока. Пытают про Хмарув, со Стэпанового роду...

Яна сама родам з Кустаўца, які да 1948 года знаходзіўся ў межах Польшчы. Тры гады пасля заканчэння вайны, калі нечакана навядуць новую карэктуру мяжы ды вырашаць далучыць іх вёску да СССР, узнікне пытанне: дзе быць? Той, хто жадаў жыць у Польшчы, мог перасяліцца на польскі бок. На перавоз маёмасці і жывёлы далі тры дні. Тады з іх вёскі з’ехалі Казачукі і Раманчукі...

— А наша мама была ў бежанстве, — адзначае Люба, — бачыла, як церпіць народ без айчыны. Сказала, каб застацца ў Беларусі, бо тут родны куток, свой разгавор, свае людзі...

Але ўсё пакацілася іншым шляхам. Савецкая ўлада не ўспрымала сваяцкіх і нацыянальнасантыментальных аргументаў. Куставец, які прытыкаў да мяжы, рассялілі па розных мясцінах. І ўсіх загналі ў калгасы. Захапілі маёмасць, забралі пашпарты і заставілі працаваць за «палачкі», тобок рыскі на паперы, паводле якіх выдзялялі мізэрныя кілаграмы збожжа.

— Людзі засталіся голымі і босымі, — успамінае савецкі «рай» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF