Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Пра пасляваеннае жыццё Лукаша Дзекуць-Малея ў Польшчы (невядомы беластоцкі перыяд)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Калі я ў 1999 г. адкрыла для сябе і Беларусі, што Лукаш Дзекуць-Малей пахаваны на могілках у Гданьску і што памёр таксама ў гэтым горадзе ў 1955 г., а не ў Амерыцы, як пісалася ў „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”1, парадаксальна вельмі мала было вядома пра яго пасляваенне жыццё2. Тады аказалася, што ў ЗША ён ніколі не быў, але там у эмігранцкай газеце „Беларус” Антон Шукелойць змясціў пра яго кароткі ўспамін пасля смерці, пішучы што „кагадзе дайшла вестка, што 20 студзеня 1955 году памёр Лукаш Дзекуць-Малей, ведамы беларускі пратэстанцкі дзеяч, ініцыятар і адзін з перакладнікаў Новага Запавету ў сучасную беларускую мову”3. У артыкуле няма пададзенага месца смерці, ні адкуль прыйшла сумная вестка. Зразумела чаму — гэта быў яшчэ 1955 г. і пэўна з за асцярожнасці пра гэта не згадвалася. У 1974 г. Гай Пікарда з Лондана ў эмігранцкім часопісе „Божым шляхам” у артыкуле „The Heavenly Fire” напісаў: „Pastor Dziekuć-Malej died in America in 1955...”4. Відаць гэтай памылковай звесткай пакарысталіся аўтары энцыклапедычнага артыкула.

У 1999 г. пасля сустрэчы з сынам Л. Дзекуць-Малея — Данілам і асяроддзем хрысціян-баптыстаў у Гданьску і Беластоку ўдалося ўстанавіць некаторыя біяграфічныя факты з жыцця прэсвітара. Вывучыўшы гісторыю гданьскага збору, я даведалася, што 16 сакавіка 1947 г. (паводле справаздачы для ўлад 1 сакавіка 1947 г.5) Л. Дзекуць-Малей стаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF