Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Могілкі беларуска-польскай зямлі

Уршуля ШУБЗДА

Хадароўскія могілкі старэйшыя за віленскую Росу, львоўскія Лычакоўскія ці варшаўскія Павонзкі. Але не толькі ў гэтым заключаецца іх значнасць. Тут з 1591 года хавалі католікаў, пратэстантаў, уніятаў, студзеньскіх паўстанцаў, ахвяр сталінскіх рэпрэсій і камунізму. У канцы на могілках у Новай Хадароўцы спачываюць жыхары навакольных вёсак і гарадкоў. Дзякуючы іхняй веры і сувязі з навакольным светам, тут захавалася шмат каваных і чыгунных крыжоў, якія сведчаць аб даўніне гэтага месца. Гэтыя крыжы непарыўна звязаны з чалавечым лёсам памежнага рэгіёна.

Каталіцкія могілкі ў Новай Хадароўцы на Сакольшчыне таксама з’яўляюцца аб’ектам даследаванняў беларускіх навукоўцаў.

— Крыжы на надмагіллях — гэта прыклад уплыву як усходняй, так і заходняй культуры, — кажа даследчыца старажытных некропаляў у Беларусі Вольга Сямашка. — Я была вельмі ўсхвалявана гэтым момантам, бо пабачыла, як павінны выглядаць гістарычныя могілкі беларускапольскай зямлі, гэтага памежжа. Там было вельмі шмат каваных і літых крыжоў. І сёння яны сведкі, напамін культуры таго часу, прыкладнога мастацтва.

Для Вольгі Сямашкі могілкі ў Новай Хадароўцы — адкрыццё. На іх тэрыторыі захавалася шмат каваных крыжоў, зробленых мясцовымі майстрамі. І гэтыя ўзоры крыжоў аналагічныя беларускім традыцыйным крыжам.

— На могілках у Хадароўцы захавалася шмат старых крыжоў, выкаваных майстрамікавалямі. Датыроўка такіх крыжоў сягае ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF