Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Чароўны свет нараўчанскіх макатак

Міра ЛУКША

Жанчыны з усёй Нараўчанскай гміны, і не толькі згэтуль, бо і з пад суседняй Нарвы пару месяцаў збіраліся ў святліцы ў Нараўцы. Прыносілі яны сюды скарбы, якія дасталі з бабуліных куфэркаў, але са сваімі матэрыяламі — палатном, ніткамі, і самі вывучалі гэтую з’яву ды прабавалі паўтарыць строчку сваіх прашчурак.

— О, у нас у Гушчэвіне прыгожа вышывала цётка «Інкі», — кажа Оля Раманчук, якая жыла насупраць сям’і Седзікаў. — А я тут паказваю між іншым трохмерную макатку, дзе нашыты ягады трускалкі — «як жывыя». У сярэдзіне пукатай ягадкі, абцягнутай чырвонай панчошкай — губка. Гэта была мая, уласная задума, каб так іх вышыць.

Расказвае Кацярына Бяляўская, адна з задумшчыц праекта, аўтарка (разам з Юркам Шыманюком) старонкі пра нараўчанскія макаткі:

— Жыхары Нараўчанскай гміны з’яўляюцца спадкаемцамі багатых традыцый, якія ў выніку сацыяльных змен, аднак, знікаюць. Сёння, у эпосе развіцця сельскага турызму ў краіне, мы бачым вяртанне народнай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры польскабеларускага прыграніча. Нараўчанскія макаткі, дэкаратыўныя і гаспадарчыя, захоўваюцца ў шафах або куфрах да нашага часу. Макатка ўяўляе сабой невялікую дэкаратыўную тканіну і выкарыстоўваецца для падвешвання на сценах або пакрыцця мэблі. Паказваем у нас народныя макаткі, зробленыя асабіста жыхарамі Нараўчанскай гміны, акрамя таго некалькі прыкладаў макатак з іншых крыніц. Мы публікуем на сваім сайце нашы макаткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF