Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Тры мілі ад Сямятыч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пачну з веласіпеда. На станцыі ў Чаромсе сядаю ў „Чарамшак”, бо так называецца цягнік, які курсіруе між Варшавай і Чаромхай. Стаўлю свой веласіпед на прызначанае гэтаму багажу месца. Неўзабаве прыбывае туды старэйшая жанчына, таксама з веласіпедам, і прыстаўляе свой да майго, хаця ў веласіпедным адсеку ёсць іншыя месцы. Я забіраю свой пераставіць на свабоду, бо ж мне неўзабаве, у Нурцы, трэба будзе забрацца разам са сваім багажом. Дзеля гэтага прашу спадарожніцу, каб на момант прыбрала свой байкавы багаж ад майго. Дазваляе мне вызваліцца, інфармуючы, што яна толькі ў Баравікі, да найбліжэйшага прыпынку; пасля, размаўляючы з нейкім сваім знаёмым, выяўляе, што яна выбралася ў тамашні лес назбіраць крышку грыбоў...

Прыпынак Баравікі, як мне ўдалося заўважыць з акон вагона, мяняе сваё месца, цяпер ён будзе бліжэй Чаромхі, бліжэй дарогі ў Рагачы і Мікулічы. Дзеля гэтага будуюцца новыя пероны і развальваюцца старыя. А на чарговым прыпынку, НурэцСтанцыя, ужо пабудаваны новы перон, на старым, даволі высокі, ён вышэй за падлогу поезда. Цяпер там будзе выгадна сядаць у вагоны, не так, як для прыкладу, на прыпынку Падбелле, дзе перон роўны з рэйкамі...

На станцыі Нурэц чарговая нечаканасць: вакзальны будынак, яшчэ з царскага часу, якога нейкім цудам не кранулі сусветныя войны, цяпер здаваўся, запар з абязлюдзеннем наваколля, паволі траціць сваё чыгуначнае прызначэнне і занядбаны чакаў прысуду Часу. Але ж зараз ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF