Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Выбарчы марафон (6)

Яўген ВАПА

Тыдзень назад засяродзіўся я на выніках выбараў у Беластоку. Цяпер прыглянемся хто кіруе ў павятовых гарадах у Падляшскім ваяводстве і якая там на месцы расстаноўка сіл. Пачнем з Саколкі. Тут за пасаду бургамістра змагаліся чатыры асобы, у тым дзейсная бургамістр Ева Кулікоўская з Польскай сялянскай партыі. І гэтым разам з выбарчага змагання выйшла яна пераможцам у першым туры з вынікам 6394 галасоў (56,51%); астатнія атрымалі адпаведна: Пётр Буйвіцкі — 3942 галасы (38,84%), Марк Аўдзей — 570 галасоў (5,4%) і Юры Казімяровіч — 408 галасоў (3,01%). У раду горада стартавала шэсць камітэтаў, увайшлі чатыры, а менавіта: Права і справядлівасць 7 радных (3355 галасоў), Народнахрысціянскі камітэт — 7 радных (3152 галасы), Дыялог і супраца — 4 мандаты (1767 галасоў) і Разам для Саколкі — 3 мандаты (1759 галасоў). Такі вынік абазначае працяг партызанскіх войнаў у горадзе паміж Польскай сялянскай партыяй і Правам і справядлівасцю, хіба што створыцца паміж імі кааліцыя. Не такое бачыла ўжо мясцовая палітыка.

У непадалёкай ДубровеБеластоцкай выбар бургамістра прайшоў у першым туры, але ў вельмі жорсткім і роўным змаганні. Перамог дваццацідзевяцігадовы Артур Гайлевіч з вынікам 2350 галасоў (50,80%), абганяючы Тадэвуша Цішкоўскага — 2276 галасоў (49,20%). Як бачым розніца сапраўды невялікая.

Памаленьку едзем на поўдзень нашага ваяводства ў БельскПадляшскі, у якім спатрэбіўся другі тур выбараў. У першым туры стартанулі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF