Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Хто чаму аддае перавагу

Міраслаў ГРЫКА

Я пішу гэтыя словы за некалькі дзён да 11 Лістапада. Для палякаў гэта важная дата — 100 гадоў таму Народ вярнуў сабе незалежнасць, а польскай дзяржаве — яе палітычны суверэнітэт. Гэты дзень мае аб’ядноўваць, па меншай меры, сімвалічна, усіх палякаў, незалежна ад іх рэлігіі, палітычных перакананняў і сацыяльнага паходжання. Гэта павінен быць дзень, які сімвалізуе нацыянальнае адзінства. Толькі што гэта не так. Бо было б цяжка, калі польскі сцяг, адзін з сімвалаў, аб’ядноўваючых нацыю — палітычныя колы падрэзваюць парознаму — кожнае па сваёй уласнай, самай слушнай, правільнай меры. Правільная і няправільная — супярэчлівыя катэгорыі. Я ўспомніў дыскусію са сваімі мультыкультурнымі сябрамі, у якой паставілі пытанне: ці было б правільна, калі б праваслаўны жаніўся з каталічкай, габрэй з негабрэйкай, мусульманін з будысткай, вегетарыянка з мясалюбным мужчынам... Было вырашана, што з аднаго боку гэта няправільна, таму што гэта можа прывесці да культурнага размывання і страты першапачатковай культурнай ідэнтычнасці, з другога боку — правільна, таму што чаму б і не?! Тут мерай выбару суб’ектыўныя пачуцці, каханне. Іншая справа, што такая шлюбная блытаніна мусіць пацягнуць за сабой шмат культурных і маральных канфліктаў. Незалежна ад нашых вопытных і мудрых, але часам зашмат эмацыйных (дурнаватых) аргументаў на карысць ці супраць, кожны з нас, нарэшце, прызнаецца, што закранутае пытанне невырашальнае. А таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF