Ніва № 46 (3262), 18 лістапада 2018 г.

Чырвоны дзень ці ганебная дата

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рэспубліка Беларусь зноў на афіцыйным дзяржаўным роўні адзначыла чарговыя ўгодкі „Великого Октября” — гадавіну чужога бальшавіцкага перавароту ў чужой для нас суседняй краіне. І хоць паводле ўказу кіраўніка краіны з 1998 года гэта нібыта ўжо не дзяржаўнае свята, а „агульнарэспубліканскі святочны дзень”, пачуццё непрымальнасці і агіды ў кожнага з людзей, хто хоць крыху ведае гісторыю, застаецца. Тым больш, нават у Расеі гэты „красный день календаря” перайначылі і назвалі „днём адзінства”.

Для звычайнага працоўнага чалавека лішні выходны дзень канешне ў радасць. Для школьніка дадатковыя вольныя суткі ў дадатак да канікул, якія прыпадаюць якраз на першы тыдзень лістапада, яшчэ большае задавальненне. Але даўно зразумела, што амаль ніхто ніякіх угодкаў чужынскай сацыялістычнай рэвалюцыі не святкуе. На плошчы вялікіх гарадоў да помнікаў Леніну яшчэ выходзяць дзясяткі (дзякуй Богу, што ўжо не тысячы і нават не соткі) вурдалакаў, якія валакуць чырвоныя гваздзікі да пастаментаў свайму крываваму ідалу. Гэта прамыя і духовыя нашчадкі былых энкавэдыстаў і тыя артадаксальныя камуністы, якія так і не выйшлі праз дзесяцігоддзі з дурману бальшавіцкай прапаганды. Гэтай „эліце” нашага грамадства ўладай дазволена ўсё — яны могуць выходзіць без усялякіх заявак і дазволаў на кожную плошчу, у кожнае месца і насіць з сабой якія заўгодна транспаранты і сцягі. Гэтыя, так званыя „ветэраны”, як яны любяць сябе называць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF