Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Як уцалеў Амелянец

Ганна КАНДРАЦЮК

Люба Хмара — залатая апавядальніца. Ад яе слоў вырастаюць вобразы і мяшаюцца стагоддзі, быццам ніколі нічога не змянілася ў гэтым лясным, вымеценым з жыцця закутку Белавежскай пушчы. Аповед пра цудоўнае ўцаленне пачынаецца з пажару царквы ў Амелянцы.

Як сёння, перад вачыма явіцца пакручасты хвост чорнага дыму, які праз пашкоджаны купал узвышаецца ў марозным, лютаўсім паветры. З супрацьлеглых бакоў сяла бягуць людзі. Усюды крык, дзікі спех, лямант. Вучні паўшэхнай школы, у тым ліку Любін брат, насупраць забароне настаўніка падрываюцца з партаў. Ляцяць, як апараныя, паназіраць стыхію. Самыя адважныя хлапчукі прабіваюцца да мужчын, гатовых ужо ісці ў агонь ратаваць маёмасць. Але гэта небяспечны выклік. Пажар апярэдзіў моцны выбух. І зараз, калі ўрэшце здолелі адчыніць дзверы ў прытворак, з сярэдзіны бухне едкі клубок дыму. Людзі адступяць на бяспечную адлегласць. Адзін бацюшка не зважае на пагрозу. Ён рашуча ідзе ў агонь і кладзецца ля царскіх варот. Ніхто яго не спыніць, не заступіць дарогі...

На момант у Амелянцы замірае час.

Важацца словы і даспяваюць рашэнні.

Пасля некалькіх хвілін следам за свяшчэннікам ідуць мужчыны. Яны падымаюць святара, бяруць яго пад рукі і выводзяць на двор.

— Бо калісь, калі гарэла царква, бацюшка павінен быў згарэць усярэдзіне з усім прыбыткам, — паясняе Люба Хмара, — хіба што людзі ў знак знак пашаны выводзілі яго з пажару. Даравалі яму ўсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF