Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Сардэчнае залатое вяселле ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У чацвер, 4 кастрычніка, у банкетнай зале „Маэстра” ў Орлі адбылася ўрачыстасць уручэння медалёў 50годдзя з дня шлюбу. Пары юбіляраў, а таксама і адзінокія, без пары, ды нешматлікія сем’і сустрэліся з уладамі Арлянскай гміны. Былі хваляванні, букеты кветак, сувеніры, шампанскае і салодкі банкет ды супольны здымак.

У Арлянскай гміне (так як і ў іншых) з году ў год меншае лік насельніцтва. На дзень 4.10.2018 г. у цэлай гміне пражывала (на пастаяннай і часовай прапісцы) толькі 2863 асобы; дзеля параўнання: у 1998 годзе — 3967 асоб, а годам да таго 4091 чалавек, ды ў самой Орлі жыло пад дзве тысячы жыхароў. У гміне большасць насельніцтва складаюць пажылыя людзі, у іх ліку шмат васьмідзесяцігодкаў. Сужонстваў, якія супольна пражылі больш за пяцьдзясят гадоў, шмат. І тут варта падкрэсліць, што ранейшыя пакаленні не практыкавалі разводаў, нават калі былі перыяды сепарацыі. Усе гэтыя людзі прайшлі г.зв. натуральную селекцыю, раслі яны ў цяжкіх умовах, калі медыцына была на ніжэйшым чым сёння ўзроўні і з іх выжывалі найздаравейшыя. Аднак у сямейным сужыцці не ўсім суджана дачакаць залатога юбілею.

На сёлетняе мерапрыемства Управа Арлянскай гміны падала заяўкі на ўшанаванне пятнаццаці пар. Што цікавае: роўна па васямнаццаць пар было ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010 і 2016 гадах. На сустрэчу з’явілася толькі дзесяць пар.

Пасля выслухання кароткага фрагмента «Вясельнага марша» Мендэльсона да юбіляраў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF