Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Маркотныя зоркі ўспамінаў у Меляшках

Міра ЛУКША

Паміж Гарадком і вёскай Меляшкі, што расклалася на старажытным грудзе, больш як паўстагоддзя таму была мокрая даліна, кажуць, можа і возера. За стадоламі гэтай доўгай вёскі высяцца два таямнічыя курганы, якія тут называюць „могілкамі”. Пра гэтыя «могілкі» ўжо ўспамінаюць новыя меляшкоўскія дзеці, што прыехалі сюды жыць з бацькамі, якія ўпадабалі сабе вёску на ўскраіне Кнышынскай пушчы. Тое возера ўявіць няцяжка — хопіць узабрацца на тыя „могілкі” і маем панараму як па люстры вады, — аж да ззяння гарадоцкай царквы. З крыніц ведаем, што ўся ваколіца мела дачыненне да старажытнага роду Хадкевічаў. Рыгор Хадкевіч за землі каля мястэчка Васількава, якія перадаў каралю, атрымаў ад Сігізмунда Аўгуста 22 сакавіка 1567 г. вёскі каля Гарадка — Белявічы, Супрасль Мсцібогаўскую (сёння Зарэчаны) і Меляшкі.

Меляшкі, першую вёску на Беласточчыне, дзе па абодвух баках вуліцы паклалі тратуары, калісь усе прыбіралі гуртом пад святы — царкоўныя і Першамаі. Замяталі дзеркачамі і брук, і тратуары. Цяпер зрэдчас каровы любяць прайсціся якраз не па бруку, а па ходніку. І не вельмі каму ёсць так салідна прыбраць сляды іхняй натуральнай дзейнасці. Ды і зрэдчас паяўляецца тут карова. «О, калісь мы, малыя, выганялі кароў на пашу, на выганы, і пасвілі ў калейцы, — кажа Мірка Антановіч, ад роду Кастэнцік, цяпер з Гарадка. А пад Спленне ў Меляшках заўжды — баль! Пры славутых крыжах, што паставілі і размалявалі сябры „Зоркі”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF