Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Хор гэта радасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Аляксеем СНІТКО, дырыжорам Канцэртнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, які сёлета ўдзельнічаў у XXXVII фестывалі царкоўнай музыкі ў Беластоку.

— Як Вы бачылі беластоцкі фестываль царкоўнай музыкі?

— Мы адразу рыхтаваліся з улікам таго, што ўзровень конкурсу надта высокі, а якасць харавой гучнасці калектываў, якія сюды прыязджаюць таксама вельмі высокая. Гэта для нас і цікава, не толькі сам прыезд сюды, але і доўгі працэс падрыхтоўкі. Больш таго, сама праграма духоўнай царкоўнай музыкі заўсёды аставіць вельмі высокія патрабаванні да якасці выканання, да ўзроўню падгатоўкі спевакоў, дырыжора. Таму гэта асабліва для нас, мы хваляваліся, доўга да гэтага рыхтаваліся і нам пашчасціла, што мы зноў трапілі на самае сапраўднае свята царкоўнай музыкі.

— Мне здаецца, што Вы прыехалі з іншым ансамблем, чым тры гады таму; тады, здаецца, было «Канчэрціна». Што ў вас памянялася?

Так. На самой справе нічога не памянялася. Проста я кірую трыма харавымі калектывамі: дзіцячы хор «Тоніка», жаночы камерны хор «Канчэрціна», з якім мы ўжо прымалі ўдзел у гэтым цудоўным конкурсе, а зараз я яшчэ працую са змешаным хорам, які ў нас называецца Канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага каледжа імя Глінкі. У гэтым хоры навучаюцца дзеці, якія рыхтуюцца стаць будучымі харавымі дырыжорамі. Яны навучаюцца ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. І для іх асабліва цікава было прыняць удзел у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF