Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Патрыёт, які любіў ноч

Сяргей ЧЫГРЫН

У Гародні выйшла з друку кніга памяці Зміцера Кісяля (1963-2005) — гарадзенскага грамадскага актывіста, гісторыка і журналіста. Кніга называецца — „Адзін з першых”. Шчыра кажучы, я баюся такія кнігі чытаць, гартаць, глядзець, бо яны пра маіх равеснікаў, сяброў, знаёмых, якіх ужо няма на гэтым свеце. Памятаеце ў Алеся Пісьмянкова ёсць такія радкі:

Я ўсё яшчэ жыву,

Цалую вусны любай,

Я ўсё яшчэ плыву

Без вас, Стрыжак і Рубін...

Сапраўды, я яшчэ плыву па гэтым жыцці, але без многіх маіх сяброў. Я яшчэ цалую вусны любай, а маіх равеснікаў ужо няма. Як жа так?.. Чаму іх няма? Ім жа жыць і жыць яшчэ?.. Жыць і жыць і Дзіме Кісялю. А яго ўжо 13 гадоў мы не бачым і не чуем побач. Хаця, бываючы ў Гародні, здаецца ён восьвось адчыніць дзверы і спакойна, ціха з’явіцца на прэзентацыю, сустрэчу, на пікет у абарону роднай мовы. Але гэта толькі здаецца — Дзімы няма.

Вельмі хочацца верыць, што кніга „Адзін з першых” — гэта толькі першае выданне ў вянок памяці таленавітага гарадзенца. Бо асобным выданнем трэба збіраць усю яго творчую спадчыну, бо яна ёсць, яна засталася. У кнігу ўвайшлі толькі артыкулы Зміцера Кісяля, якія публікаваліся ў „Ніве”. Дарэчы, выданне пабачыла свет, дзякуючы тыднёвіку „Ніва”, яе рэдактару Яўгену Вапу, а таксама Віктару Сазонаву, Уладзіміру Хільмановічу, Янку Трацяку і Цэнтру гарадскога жыцця ў Гародні. А Зміцер Кісель друкаваўся ў „Рэанімове”, „Пагоні”, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF