Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

«Пявучыя сем’і» ў пяты раз

Міра ЛУКША

«Пявучыя сем’і» — адна з навейшых ініцыятыў Беларускага грамадскакультурнага таварыства, задуманая яшчэ сакратаром БГКТ Валянцінай Ласкевіч. Пяты раз запар у сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай 11 у Беластоку збіраюцца аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра, для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. У фінансаванні мерапрыемства БГКТ дапамагло Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

— Учора мы былі на балі пенсіянераў, — кажа Зіна Абрамовіч, што разам з сябрам яшчэ далёка да пачатку мерапрыемства заняла крэсла ў глядзельнай зале ГП. — Як заўсёды добра гуляем. Ігралі найбольш беларускія песні, гурт, што раней называўся «Кошыкі», з Жамойдам. Я тут недалёка жыву, на Баярах, і не прапускаю ніводнага файнага беларускага мерапрыемства. Вельмі люблю беларускія хіты! Добра памятаю, што тут, на Варшаўскай, рабілася ад самога пачатку. Праўда, не спявала я ні ў хоры, ані не танцавала, але я сюды прыходзіла, бо ў гэтым раёне выхаваная. Тыя людзі, што тут спявалі, ужо старыя, або і няма іх. Тут было цэлае жыццё! Жывуць яшчэ Люба, Лілька. Немаладыя, але маглі б яшчэ і падскочыць! Я была нават тэрэновым апекуном на Баярах пятнаццаць гадоў. Увесь час з людзьмі. А сына вадзіла ў беларускае таварыства, каб вучыўся іграць на гармоніку. А ведаем тых, хто тут выступае — і таго хлопца, Адама Андрайчука, з сынам з Заблудава, ён пры царкве ў «свячным яшчыку» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF