Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Новы цэнтр культуры

Міхал МІНЦЭВІЧ

У пятніцу, 19 кастрычніка, у 11 гадзін, у цэнтры Орлі адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Гміннага асяродка культуры. Інвестыцыя была зрэалізавана на працягу няцэлага года і каштавала амаль шэсць мільёнаў злотаў. Ад 1985 года ГАК месціўся ў сціплых гаспадарчых будынках, што асталіся пасля незакончанага рамонту стоячай побач сінагогі.

Паспрыяла надвор’е, асенні дзень больш нагадваў летні дзень. На мерапрыемства прыбыло каля двухсот жыхароў гміны, былі таксама шматлікія запрошаныя госці. Гэта вельмі важная падзея для Орлі і насельніцтва Арлянскай гміны.

Што цікавае — на ўрачыстым адкрыцці цэнтра не было прадстаўнікоў масмедыяў, быў толькі фотарэпарцёр Радыё Рацыя ды я. Не было, што яшчэ дзіўнейшае, святара, каб пакрапіў новы будынак. Мабыць, паўплывала на гэта выбарчая кампанія.

Вяла мерапрыемства Малгажата Хадакоўская з Управы гміны. Перад новым будынкам першы ўзяў голас войт Пётр Сэльвесюк, які, пасля прывітання прысутных, сказаў:

— Сёння я шчаслівы, што пасля многіх гадоў можам упершыню ўвайсці ў гэты новы цэнтр. 12 гадоў таму, калі я стаў войтам, часта чуў, што ёсць многа патрэб, але нямногае магчыма зрабіць. Мы гэта змянілі, супольна з жыхарамі, раднымі, давялі да таго, што многае можна зрабіць. Многа можна зрабіць, толькі дзеля гэтага трэба папрацаваць. Цэнтр, з якім сёння будзем знаёміцца, даволі мадэрны. Тут ёсць такія ўстаноўкі, якіх няма ў Бельску і іншых гарадах. Орля ў гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF