Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Выбарчы марафон (5)

Яўген ВАПА

Ну і другі тур самаўрадавых выбараў за намі. Памаленьку можам паглядзець і падсумаваць наш падляшскі панадворак, абмеркаваць вынікі ў нашых гарадах і гмінах. Калі выбары ў сеймік ваяводства — справа адкрыта палітычная, то выбары на іншых узроўнях самаўрадавай машыны з’яўляюцца месцам камуфляжу грамадзянскіх ініцыятыў пад рознымі назвамі. У меру ясна палітычнай была справа ў выпадку выбараў прэзідэнта і рады горада Беластока. Прэзідэнтам у першым туры на чарговы тэрмін абраны быў Тадэвуш Трускаляскі з Грамадзянскай кааліцыі, які набраў 66 498 галасоў (56,21%) і з вялікім адрывам абыграў Яцка Жалька з Права і справядлівасці — 35 795 галасоў (30,21%), Тадэвуша Арлуковіча з «Кукіз15» — 9378 галасоў (7,93%), Кацярыну ШтопРуткоўскую з Ініцыятывы для Беластока — 4963 галасоў (4,20%) і Станіслава Бартніка — 1726 галасоў (1,46%). Дзеля статыстыкі і палітычнай сатыры прыгадайма яшчэ асобу Войцеха Каранкевіча, які з’яўляўся афіцыйным кандыдатам Саюза левых дэмакратаў на гэты пост, але неспадзявана зняў сваю кандыдатуру ў карысць Ініцыятывы для Беластока. Гэткім ходам падвёў ён беластоцкіх левых проста пад дурнога хату, пакінуўшы іх з рукою ў начным гаршку. Затапіў іх проста як падводную лодку. Аднак ён сам, як і ягоны спісак, не апынуліся ў Радзе, хаця вынік пад дзесяць тысяч галасоў — з’ява станоўчая. На маю думку, павінен ён мець сваё прадстаўніцтва ў гарадской радзе.

У радзе горада Беластока апынуліся прадстаўнікі толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF