Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Мы ўсе — Перо

Міраслаў ГРЫКА

На адной са студэнцкіх гульняў з’явіўся жахлівы фалас. Больш канкрэтна, гэта была замаскіраваная такім дзяўчына, якая, замест апрануцца ў некранутую дзявоцкасць, свяціла фалічнай галізной да самае раніцы, з задавальненнем выдурняючыся ў кампаніі іншых маладых людзей невядома за каго замаскіраванымі і для чаго. Але лепш не гадаць. Гэтая падзея, паводле некаторых шакавальная, паводле іншых — студэнцкі выдрымус, прайшла нядаўна, але я не магу ўспомніць дзе — у Кракаве, ці ў Быдгашчы. Але было б цікавей, каб у Торуні. Тады б мела разгул «лявацкая» журналістыка! І так усё «разышлося па костках» і прапісаўскай прэсе, якая не хавала абурэння, ні шкадуючы сваім чытачам дабрадзейных разважанняў і апакаліптычных папярэджанняў... Што гендарная пачварнасць распаўсюджваецца па Польшчы як тая бактэрыя НьюДэлі па беластоцкіх бальніцах... Што гэта пачатак канца хрысціянскіх каштоўнасцей. І нешта яшчэ, і нешта да таго. Аднак гэтых — угаворванняў і асцярог — у гэтай прэсе хоць адбаўляй, што таксама прыводзіць да засмучаючых паказчыкаў яе чытабельнасці. У любым выпадку выдумка з фаласам, калі б была на самой справе выдумкай, прагарэла. На самой справе аказалася брыдкім выпендрошам.

Пераапрананкі і маскі гэта нічога новага ў чалавечай культуры. Ужо ад сярэдніх вякоў яны суправаджалі карнавальныя забавы. Магчыма, гэта прыкмета чалавечай супярэчлівасці. Або бунту? Штодзённыя ролі, як вынік культурнага і цывілізацыйнага кода, прымушаюць нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF