Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

„Антысаветчына” і „антыбеларусчына”

Віктар САЗОНАЎ

Па беларускай інтэрнэтпрасторы пачаў гуляць запіс, на якім чатырнаццацігадовым навучэнцам беларускай навучальнай установы настойліва рэкамендуюць уступаць у БРСМ. Аргументы за ўступленне настаўніца прыводзіць падаросламу моцныя, канкрэтныя, называючы адмову ўступаць у арганізацыю правапераемніка ленінскага камсамола напачатку „антысаветчынай”, а пасля і „антыбеларусчынай”. І не зважае на меркаванні бацькоў навучэнцаў, якія супраць таго БРСМа. І папярэджвае яшчэ, што адсутнасць пасведчання БРСМ можа негатыўна паўплываць у будучым пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі.

Па сабе ведаю як гэта можа быць. У свой час, як я стаў савецкім піянерам, мне на карак як частачку савецкага сцяга пачапілі чырвоны піянерскі гальштук. І вось тады, насуперак сваім дзіцячым чаканням, я не заўважыў асаблівага захаплення гэтым фактам у сваіх бацькоў. А дзяды дык увогуле прасвятлілі мяне наконт беларускіх нацыянальных колераў, якім мой піянерскі гальштук не зусім адпавядаў. Таму ў адрозненне ад той настаўніцы, якая рэкамендуе запісвацца ў БРСМ, я ўжо з дзіцячых гадоў перастаў блытаць паняцці „антысаветчына” і „антыбеларусчына”. Як па мне, дык яны ўзаемавыключаюць адзін другога і сінонімамі аніяк не з’яўляюцца. І таму, як прыйшоў час уступаць у шэрагі ВЛКСМ, правобраз сённяшняга БРСМа, я проста праігнараваў гэту працэдуру. Хоць у той час у гэтую арганізацыю па фармальнай прыкмеце ўступалі ўсе. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF