Ніва № 45 (3261), 11 лістапада 2018 г.

Поспехі белліцэя

Аляксей МАРОЗ

Амаль усе выпускнікі Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім паспяхова справіліся з матуральнымі экзаменамі і з кастрычніка пачалі вучобу ў вышэйшых навучальных установах, у тым ліку на інфарматычных спецыяльнасцях. Навука ў ліцэі адбываецца на асабліва высокім узроўні. Нядаўна Бельскі белліцэй апынуўся на трэцім месцы ў Падляшскім ваяводстве ў рэйтынгу «IT Школа».

— У інтэрнэтнай адукацыі па праграме «IT Школа» вучні нашага ліцэя прымаюць удзел ужо сёмы год. За кожным разам наш белліцэй у рэйтынгу па такой адукацыі займаў высокае месца ў першай дзясятцы школ у ваяводстве. Раней у такіх занятках прымалі ўдзел вучні класаў з інфарматычным ухілам, а ўжо другі год да праграмы «IT Школа» прыступаюць усе вучні першых класаў нашага ліцэя. Цяпер у рэйтынгу «IT Школа» займаем трэцяе месца ў ваяводстве. Такіх поспехаў няма ў ніводнай школе ў Бельскім і Гайнаўскім паветах. Такога поспеху дабіліся нашы вучні сваёй ангажаванасцю і сістэматычнай, пастаяннай працай падчас курсаў у рамках інтэрнэтнай адукацыі па праграме «IT Школа». Такой адукацыяй у цэлым займалася каля 300 нашых вучняў і частка з іх паступіла ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на інфарматычныя спецыяльнасці. Пасля частка з іх стала працаваць інфарматыкаміпрагармістамі ў розных суполках, так як наш выпускнік Павел Шэшка, — стаў распавядаць настаўнік інфарматыкі ў Бельскім белліцэі Славамір Нядзвецкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF